BE RU EN

Як УСУ знішчаюць акупантаў з дапамогай беспілотнікаў

  • 28.11.2022, 22:33

Відэа.

Камандаванне Сілаў спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Украіны паказала ў YouTube, як украінскія вайскоўцы знішчаюць расейскіх акупантаў з дапамогай беспілотнікаў.

Пад апублікаваным відэа гаворыцца, што гэта «філіграннае знішчэнне варожай пяхоты».

Аператары ССА Украіны няспынна нішчаць ворага на занятых ім пазіцыях не толькі з дапамогай «класічных» агнявых сродкаў, але і выкарыстоўваючы БПЛА. Як заўважна на відэа, спробы перачакаць абстрэлы ў сховішчах расейцам на карысць не ідуць. Кара з нябёсаў дастае кожнага, хто робіць замах на свабоду ўкраінцаў», – сказана ў паведамленні.

Відэа ССА Украіны суправаджаецца музыкай аўстрыйскага кампазітара Ягана Штраўса – вальсам «На цудоўным блакітным Дунаі».

Апошнія навіны