BE RU EN

«Лукашэнка замяніў кухараў, абслугу і ахову»

  • 28.11.2022, 12:46

Шэраг Telegram-каналаў піша пра параною, якая абвастрылася, у дыктатара.

Расейскія і ўкраінскія Telegram-каналы пішуць аб тым, што Лукашэнка нібыта загадаў замяніць сваіх кухараў, абслугу і ахову. Дзецям дыктатара дадзеная дадатковая ахова.

"Пацвярджэнняў гэтай інфармацыі пакуль што няма, але на фоне чутак аб магчымай ліквідацыі Лукашэнкі і смерці кіраўніка МЗС Беларусі гучыць гэта цалкам праўдападобна", — гаворыцца ў паведамленнях, якія распаўсюджваюцца ў Сеціве.

Нагодай для з'яўлення такіх чутак паслужыла смерць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея. Лукашэнкаўскі міністр памёр на фоне інфармацыі аб падрыхтоўцы замены беларускага дыктатара.

Апошнія навіны