BE RU EN

Украінскія памежнікі знішчылі ПТРК расейцаў

  • 28.11.2022, 11:19

Патрапілі проста ў люк.

Украінскія памежнікі знішчылі самаходны супрацьтанкавы комплекс расейскіх акупантаў. Цэль, якая была знішчаная на поўдні, знішчылі з беспілотніка, узрыўчатка трапіла ў люк ПТРК.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ).

- На поўдні Украіны памежнікі філігранна знішчылі самаходны супрацьтанкавы ракетны комплекс супраціўніка. Аэравыведка Дзяржаўнай памежнай службы адсачыла і з дапамогай беспілотніка проста ў люк даставіла ўзрыўчатку, - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны