BE RU EN

Дарадца кіраўніка МУС Украіны: Расейцы ліквідавалі Макея

  • 28.11.2022, 11:12

Лукашэнку палохаюць.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзенісенка мяркуе, што за смерцю кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея стаіць Расея. Такое меркаванне ён выказаў у "Фэйсбуку":

- Пра смерць міністра замежных спраў Беларусі і магчымы дзяржаўны пераварот.

Пакуль расейцы толькі палохаюць Лукашэнку. Але зняць яго зараз тоіць высокую імавернасць страты кантраляванасці галоўнага сатэліта. Таму, мяркую, на гэта яны не пойдуць. А калі і пойдуць, маюць страшныя рызыкі для сябе, фінансавыя ў тым ліку.

Але калі на працягу кароткага прамежку часу не прымусіць Луку да ўступлення ў вайну, праз месяц ён будзе пятляць па-ранейшаму. Адным словам, у расейцаў акно магчымасцяў да месяца.

Апошнія навіны