BE RU EN

У Расеі мабілізаваны стрэліў сабе ў нагу, каб не ехаць ва Украіну

  • 28.11.2022, 10:26

Расеец не хацеў ваяваць, але не меў магчымасці схавацца ад вайсковага камісарыяту.

У Новасібірскай вышэйшай ваеннай каманднай вучэльні адзін з расейскіх мабілізаваных прастрэліў сабе нагу. Пра гэта «Сібір.Рэаліі» паведамілі дзве крыніцы з ліку мабілізаваных. З іх слоў, пацярпелы стрэліў сабе ў нагу сам для таго, каб пазбегнуць адпраўкі ва Украіну ў зону баявых дзеянняў.

«Ягоны сусед з намёту сказаў, што хлопца схапілі даслоўна каля дома, сам ён не хацеў ехаць на вайну, але не меў магчымасці схавацца ад ваенкамата. І ў выніку вырашыў праблему вось такім спосабам. Магчыма, паўплывала яшчэ і тое, што тут сярод мабілізаваных суцэльныя размовы аб тым, што ім перадаюць землякі, ужо адпраўленыя ў зону СВА. У цывільным жыцці ён не чуў толкам аб тым, якое там пекла. Тут ад гэтых размоў не ўцячэш, вось ён і псіхануў», — паведаміў мабілізаваны Раман.

Са слоў крыніц, пацярпелага павезлі ў лякарню.

Апошнія навіны