BE RU EN

Тарас Беразавец: Лукашэнка шакаваны і паказвацца на публіцы не хоча

  • 27.11.2022, 21:47

Смерць Макея стала для дыктатара раптоўнай.

Лукашэнка быў як ніколі лаканічны ў спачуванні ў сувязі з раптоўнай смерцю кіраўніка свайго МЗС Уладзіміра Макея, адзначыў у Telegram украінскі журналіст Тарас Беразавец:

- Адсюль высновы:

1) Ніякага відэазвароту, як гэта бывае ў такіх выпадках, не будзе. Магчыма, дыктатар глыбока шакаваны навіной аб смерці свайго найбліжэйшага міністра і паказвацца на публіцы не хоча.

2) Няма ніякіх падрабязнасцяў ад чаго сканаў Макей. Што само па сабе дзіўна.

3) Смерць была раптоўнай, пра што сведчыць апошняя фраза.

Апошнія навіны