BE RU EN

Амаль у 500 населеных пунктах Магілёўскай вобласці - перабоі з электрычнасцю

  • 27.11.2022, 19:21

Прычынай стаў небывалы снегапад.

26 і 27 лістапада ў Магілёўскай вобласці парушалася электразабеспячэнне 1 480 трансфарматарных падстанцый і 476 населеных пунктаў, паведамляе МНС. Прычына - моцны снегапад: у вобласці выпала ад 7 да 11 міліметраў ападкаў (дэкадная норма складае 14 міліметраў).

У самім жа Магілёве выпала 14 міліметраў ападкаў.

Да аднаўлення нармальнай работы электрастанцый залучалі 47 адзінак тэхнікі і 99 работнікаў раённых электрасетак.

Акрамя гэтага, падраздзяленні МНС за дзень здзейснілі 26 выездаў на прыборку паваленых дрэў.

Апошнія навіны