BE RU EN

Расейцы рыхтуюць «жэст добрай волі» на Запарожскай АЭС?

  • 27.11.2022, 18:52

Ёсць прыкметы, што акупанты могуць пакінуць аб'ект.

Прэзідэнт украінскага «Энэргаатама» Пятро Коцін заявіў, што цяпер назіраюцца прыкметы таго, што расейцы могуць рыхтавацца пакінуць Запарожскую атамную электрастанцыю.

Пра гэта ён расказаў у эфіры тэлемарафона.

«Па-першае, вельмі шмат стала з'яўляцца публікацый у расейскай прэсе аб тым, што ЗАЭС, магчыма, варта было б пакінуць, магчыма, яе варта перадаць МААЭ пад кантроль. Такое, ведаеце, уражанне, што яны збіраюць валізкі і што яны крадуць усё, што могуць знайсці», - сказаў Коцін.

У той жа час прэзідэнт "Энергаатама" дадаў, што пакуль рана гаварыць пра тое, што расейскія вайскоўцы з'язджаюць з ЗАЭС, але яны рыхтуюцца да гэтага.

Апошнія навіны