BE RU EN

Калабаранты плануюць збегчы з Мелітопаля ў РФ

  • 27.11.2022, 16:00

Здраднікі абмяркоўваюць шляхі ўцёкаў.

Мэр часова акупаванага ўкраінскага Мелітопаля Іван Фёдараў заявіў, што расейскія акупанты панікуюць і тэрарызуюць мясцовае насельніцтва. Пра гэта кіраўнік Мелітопаля паведаміў у эфіры тэлемарафону.

Паводле ягоных слоў, расейскае войска працягвае ўчыняць злачынствы супраць мясцовага насельніцтва. Так, мелітопальскіх медыкаў прымушаюць звольніцца з украінскіх лякарняў і напісаць заявы аб залічэнні на працу ў расейскія.

«Прычынай чарговага тэрору з'яўляецца татальнае супраціўленне нашых медработнікаў - яны адмаўляюцца супрацоўнічаць з акупантамі», - сказаў мэр Мелітопаля.

Паводле ягоных слоў, акупанты ўпарта рэкламуюць чат-бот, на які падахвочваюць жыхароў здаваць «украінскіх бандытаў». За каштоўную інфармацыю прапануюць нават 500 тысяч расейскіх рублёў.

«Аднак, па-першае, рашысты самі не раз даказалі - іх абяцанням верыць нельга. А па-другое, нашыя сваіх не здаюць», – дадаў Фёдараў.

Апошнія навіны