BE RU EN

Афіцэр войска Ізраілю раскрыў сакрэт расейскай ракеты «Кінжал»

  • 27.11.2022, 15:28

Гіпергукавая зброя мае зусім іншую якасць.

Афіцэр запасу Арміі абароны Ізраілю Ігаль Левін заявіў, што расейская ракета «Кінжал» (Х-47) не з'яўляецца гіпергукавой.

Ракета «Кінжал» - гэта проста «Іскандэр», які запускаюць самалёты, распавёў вайсковы аналітык у інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы выдання «Гордон» Алесі Бацман.

Суразмоўца адзначыў, што гіпергукавая зброя мае зусім іншую якасць. Афіцэр падкрэсліў, што ЗША ўжо цягам доўгіх гадоў праводзяць эксперыменты з гіпергукавой зброяй і так і не змаглі справіцца з вялікай колькасцю праблем.

«Я проста раскрыю сакрэт. Многія ўкраінскія СМІ пішуць пра «Кінжал», які з МіГаў (знішчальнікаў - Рэд.) запускаюць, што гэта гіпергукавая ракета. Гэта не гіпергукавая ракета. Гэта «Іскандэр», які проста запускаюць з паветра…», - сказаў экспэрт.

Варта адзначыць, што «Кінжал» уважаюць за глыбокую мадэрнізацыю аднаступеннай цвёрдапаліўнай ракеты 9М723 для балістычных аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» у авіяцыйнай версіі, гэта значыць, прызначанай для запуску са знішчальнікаў.

Апошнія навіны