BE RU EN

Баец палка Каліноўскага Анджэй: Аднаму вусатаму давядзецца пакінуць сваю пасаду

  • 27.11.2022, 15:03

У складзе разліку ПТРК беларускі герой правёў не адзін складаны бой.

У Беларусі цяперашні баец-каліновец Анджэй быў аператарам БелаПАНа. У палку імя Каліноўскага ён паспеў пабываць сувязістам, відэааператарам, аператарам ПТРК і парамедыкам. Ён паказаў «Белсату» свае відэа з перадавой і падзяліўся планамі на жыццё пасля заканчэння вайны.

Расейскае ўварванне ва Украіну ў лютым 2022 года заспела Анджэя ў Польшчы. Ён далучыўся да шэрагаў беларускіх добраахвотнікаў, прайшоў вайсковую падрыхтоўку і патрапіў у роту сувязі палка Каліноўскага. Потым яго як дасведчанага аператара перавялі ў прэс-цэнтр.

На «нулі» (перадавой) Анджэй зразумеў, што аператар на фронце не патрэбен. Затое яго захапіла праца па разліку супрацьтанкавага ракетнага комплексу (ПТРК) «Мілан». Як кажа Анджэй, ён «проста закахаўся ў гэты наш родны «Мілан».

У складзе разліку ПТРК беларускі герой правёў не адзін складаны бой. А ў вольны час Анджэй здымаў наступствы вайны, бамбаванне гарадоў, вынікі трапляння расейскай «высокадакладнай зброі».

Анджэй пайшоў на вайну праз жаданне справядлівасці. Ён абураны лёсам калегаў з БелаПАНа, якіх рэжым Лукашэнкі кінуў за краты, як амаль 2000 палітвязняў.

«На жаль, многія мае калегі за кратамі як экстрэмісты, тэрарысты, ну і іншыя «антысацыяльныя элементы», а насамрэч - як людзі, якія спрабуюць паказаць, данесці праўду да іншых. Мае калегі, як і амаль 2000 палітвязняў, сядзяць у турме проста ні за што», - кажа Анджэй. І дадае: «Проста таму, што аднаму вусатаму му#@ку не захацелася пакідаць свой пост».

Апошнія навіны