BE RU EN

Фэйкавая «маці» пасля сустрэчы з Пуціным: Ён пакутуе за ўсіх нас

  • 27.11.2022, 14:20

Прапагандыстка заклікала расеек аддаваць сваіх дзяцей «у жыццё вечнае».

Рэжысёрка і прапагандыстка Алеся Шыгіна, якая прысутнічала на сустрэчы расейскага дыктатара Пуціна з «маці» вайскоўцаў РФ, заклікала аддаваць сваіх дзяцей на вайну.

Як паведамляе Цэнзор.НЕТ, пра гэта яна заявіла ў эфіры аднаго з прапагандысцкіх каналаў.

«Мы ўбачылі дакладна, што прэзідэнт сур'ёзна хвалюецца, нават, я б сказала, пакутуе за нас усіх. Хлопцы нашы сыходзяць у вечнае жыццё, нават калі яны яго (жыццё. - Рэд.) губляюць, яны знаходзяць вечнае жыццё», - сказала жанчына.

Нагадаем, раней паведамлялася, што расейскія праўладныя СМІ паказалі сустрэчу дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна з нібыта маці вайскоўцаў, якія забіваюць украінцаў. Але высветлілася, што насамрэч ён гаварыў з чыноўніцамі і праўладнымі актывісткамі.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны