BE RU EN

Байцы батальёна Шэйха Мансура злавілі акупанта, які «хаваўся» пад жаночай курткай

  • 27.11.2022, 12:41

Расеец спрабаваў з усіх сіл стаць незаўважным.

Добраахвотнікі з чачэнскага батальёна імя Шэйха Мансура злавілі чарговага расейскага акупанта. Вайсковы злачынец краіны-агрэсаркі РФ спрабаваў з усіх сіл стаць незаўважаным і заадно сагрэцца, але ў яго нічога не атрымалася.

Фота захопніка, які, каб схавацца ад абаронцаў Украіны, «замаскаваўся» ў жаночай куртцы, апублікаваў экс-міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Амелян у Twitter. Свой твар акупант прыкрыў капюшонам.

«Пуцін учора доўга расказваў «маці» мабілізаваных расейцаў, як ён асабіста кантралюе іх забеспячэнне зімовай формай. Сёння ж украінскія воіны з батальёна ім. Шэйха Мансура злавілі акупанта ў жаночай куртцы», - пракаментаваў міністр.

Ён іранічна зазначыў, што куртка не належыць ні расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну, ні ягонай палюбоўніцы Аліне Кабаевай.

«Банальна скрадзеная. М@скалі…» – дадаў Амелян.

Апошнія навіны