BE RU EN

«Нечаканая смерць Макея наўрад ці будзе ўспрынятая як выпадковасць»

  • 27.11.2022, 10:05

Гэта можа істотна паскорыць усе палітычныя працэсы ў Беларусі.

Учора стала вядома, што памёр лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Расейскі палітолаг Ілля Грашчанкаў пракаментаваў раптоўную смерць высокапастаўленага чыноўніка:

- Макей уважаўся за галоўнага кандыдата ў пераемнікі Лукашэнкі ў выпадку старту «замежнага транзіту» ўлады ў Беларусі. У Расеі свайго аналага Макею не было, хутчэй, былі разрозненыя кандыдатуры з ліку сілавікоў, якія так і не змаглі давесці Лукашэнку сваю поўную адданасць.

Так што нечаканая смерць галоўнага кандыдата ў пераемнікі ці наўрад будзе кімсьці ўспрынятая як выпадковасць. Гэта можа істотна паскорыць усе палітычныя працэсы ў Беларусі.

Як пісаў сайт Charter97.org, Макей памёр на фоне інфармацыі аб падрыхтоўцы замены Лукашэнкі.

Апошнія навіны