BE RU EN

The Daily Mirror: Макей памёр пасля «сакрэтных перамоваў» наконт Украіны

  • 27.11.2022, 14:24

Смерць наступіла на наступны дзень.

Лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Уладзімір Макей памёр пасля «сакрэтных перамоваў» аб украінскім канфлікце. Аб гэтым паведамляе брытанская газета The Daily Mirror.

«Смерць [Уладзіміра Макея] загадкавым чынам наступіла на наступны дзень пасля таго, як ён сустрэўся з пасланнікам Папы Рымскага Антэ Ёзічам, дзе яны, як паведамляецца, абмяркоўвалі сакрэтны мірны план па спыненні вайны ва Украіне», - гаворыцца ў публікацыі. У матэрыяле адзначаецца, што Макей быў «адзіным каналам сувязі афіцыйнага Менска і Захаду».

Аўтар артыкула, спасылаючыся на крыніцы, заўважыў, што «стан здароўя Макея быў у норме».

Адзначым, што Макей-адна з ключавых фігур рэжыму Лукашэнкі. У 2000-2008 працаваў памочнікам дыктатара. 15 ліпеня 2008 прызначаны на пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Падчас пратэстаў пасля "выбараў «у 2010-га года менавіта Макей распавядаў па тэлебачанні аб» падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў «і»баевіках".

20 жніўня 2012 года назначаны міністрам замежных спраў. Актыўна лабіяваў зняцце санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Заяўляў, што»праблем палітвязняў у Беларусі не існуе".

Як пісаў сайт Charter97.org, Макей памёр на фоне інфармацыі аб падрыхтоўцы замены Лукашэнкі.

Апошнія навіны