BE RU EN

«Ніякіх перамоў з Пуціным»: маленькая ўкраінка распавяла, што ратуе ў адсутнасць святла і цяпла

  • 26.11.2022, 20:05

У складаныя часы ўкраінцы праяўляюць цуды вытрымкі і салідарнасці.

Падчас чарговага адключэння святла ва ўкраінскіх дамах людзі працягваюць праяўляць цуды вытрымкі і салідарнасці. Нават маленькія дзеці гатовы перажыць цёмную і халодную зіму, абы ніколі больш не быць часткай Расеі.

Кранальны ролік з маленькай дзяўчынкай, якая ў цемры заклікае жыхароў Украіны не адчайвацца, апублікаваў «Обозреватель». Яна дала некалькі парадаў, як можна выратавацца ад гуманітарнага дыскамфорту.

- Няма святла - уключу ліхтарык. Няма цяпла - сагрэе сабака. Ніякіх перамоў з Пуціным, - вяшчае мудрае дзіця.

Апошнія навіны