BE RU EN

У Астане ўспыхнулі пратэсты супраць Такаева

  • 26.11.2022, 19:39

Сёння - дзень ягонай інаўгурацыі.

У суботу, 26 лістапада, у дзень інаўгурацыі прэзідэнта Казахстана Касім-Жамарта Такаева, нядаўна пераабранага на гэтую пасаду, у сталіцы краіны Астане пачаліся акцыі пратэсту. Улады адрэагавалі жорстка. Незадаволеных затрымлівае паліцыя, адключаны інтэрнэт і сувязь.

Пра гэта паведамляе ТСН са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.

Пасля жорсткіх затрыманняў пратэстоўцы жыхары Астаны не могуць датэлефанавацца да блізкіх і даведацца, дзе яны знаходзяцца і што адбываецца.

Паведамляецца, што ўдзельнікі акцыі пратэсту сабраліся ў раёне гандлёвага цэнтру «Keruen City».

Апошнія навіны