BE RU EN

У Катары ўспыхнуў маштабны пажар каля фан-зоны ЧС-2022

  • 26.11.2022, 16:35

Вялізны слуп чорнага дыму быў бачны з некалькіх раёнаў горада.

У Катары каля футбольнага стадыёна «Лусаіл», на якім праходзяць матчы Чэмпіянату свету ў футболе 2022, успыхнуў маштабны пажар.

Кадры інцыдэнту апублікаваў у сацыяльных сетках італьянскі журналіст Франка Крыстафанелі, які асвятляе мундыяль у Катары, паведамляе «Апостраф».

Паводле інфармацыі карэспандэнта, пажар адбыўся ў горадзе Лусаіл, які размешчаны за 15 кіламетраў ад Дохі. Інцыдэнт здарыўся каля аднайменнага стадыёна і фан-зоны, дзе размясціліся замежныя турысты.

Вялізны слуп чорнага дыму быў бачны з некалькіх раёнаў горада. Крыстафанелі падкрэсліў, што на месца надзвычайнага здарэння аператыўна прыбылі ратавальнікі, якія хутка ліквідавалі ўзгаранне.

Варта адзначыць, што стадыён «Лусаіл», побач з якім успыхнуў пажар, павінен прыняць фінальны матч Чэмпіянату свету ў футболе 2022. Інфармацыя аб пацярпелых або ахвярах у выніку надзвычайнага здарэння на тэрыторыі фан-зоны пакуль не паступала.

Апошнія навіны