BE RU EN

Украіна вызваліла з расейскага палону яшчэ 12 чалавек

  • 26.11.2022, 16:14

У тым ліку абаронцаў Марыупаля і вострава Змяіны.

Украіна вярнула з расейскага палону яшчэ 12 чалавек. Сярод іх дзевяць вайскоўцаў і трое цывільных грамадзян. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

- Чарговы абмен палоннымі. Нам удалося вызваліць 12 нашых людзей. Сярод іх - 4 байцы ВМС, двое нацгвардзейцаў, памежнікаў, адзін з ТРа, а таксама трое цывілаў - жонка і муж, якія лічыліся прапаўшымі без вестак. Сярод вайскоўцаў - двое афіцэраў, а таксама сем шарагоўцаў і сяржантаў, - напісаў Ярмак.

З ягохны слоў, дадому вяртаюцца воіны, якія баранілі між іншым Марыупаль, ЧАЭС і востраў Змяіны.

Таксама Ярмак дадаў, што за апошні тыдзень удалося вярнуць з расейскага палону 98 украінцаў.

Апошнія навіны