BE RU EN

Прэм'ер-міністр Польшчы прыбыў у Кіеў

  • 26.11.2022, 12:14

Што вядома пра мэты візіту.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сёння, 26 лістапада прыбыў у Кіеў з візітам. Ён ушанаваў памяць ахвяраў Галадамору.

Пра гэта паведамляе канцылярыя польскага прэм'ера ў Twitter.

«Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Кіеве ўсклаў кветкі перад помнікам ахвярам Галадамору. Вялікі голад адбыўся ва Украіне ў 1932–1933 гадах і стаў вынікам злачыннай палітыкі Савецкага Саюза», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны