BE RU EN

Расейскія войскі апынуліся ў пастцы на Арабацкай стрэлцы

  • 26.11.2022, 11:10

Амерыканскія аналітыкі назвалі «слабое месца» акупантаў у выпадку новага наступу УСУ на поўдні.

Расейскія акупанты ўзмацняюць мілітарызацыю Арабацкай стрэлкі. Верагодна, яны хочуць стварыць там новы маршрут для забеспячэння сваіх войскаў.

Цяпер на стрэлцы знаходзяцца расейскія ваенныя гелікоптары і мабілізаваныя. Расейцы хочуць выкарыстоўваць Арабацкую стрэлку як яшчэ адзін шлях зносінаў Крыма з паўднёвымі абласцямі Украіны.

Аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) мяркуюць, што такі маршрут будзе ўразлівы для расейцаў у выпадку ўкраінскага контрнаступу. Усё таму, што ён абапіраецца на два масты каля Генічэска ў Херсонскай вобласці. У той самы час мы ўжо ведаем, як трапна УСУ ўмеюць разбураць пераправы, якія патрэбныя акупантам.

Цяпер расейцы ўладкоўваюць абарону поруч крытычна важных лагістычных шляхоў, якія злучаюць Крым і паўднёвыя вобласці Украіны. Спікер украінскай выведкі Андрэй Чарняк заявіў, што акупанты рыхтуюць абарону на двух адцінках на поўначы Джанкойскага раёна.

Вораг рыхтуецца ўзводзіць абарончыя збудаванні ў горадзе Армянск, што ў Крыме. Дарэчы, там толькі ўчора, 25 лістапада быў «пляскач». Акупанты гаварылі нібыта пра працу СПА.

«Расейскія войскі ўсё больш спадзяюцца на гэтыя наземныя лініі сувязі для забеспячэння войскаў у паўднёвай частцы Херсонскай і Запароскай абласцей з Крыма, але гэта можа стварыць магчымыя вузкія месцы», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны