BE RU EN

На Лукашэнку паляцяць снарады HIMARS

  • 26.11.2022, 8:53

Дыктатар панічна баіцца стаць ахвярай вайны.

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін спрабуе прымусіць дыктатара Лукашэнку ўзяць удзел у вайне з Украінай.

Пра гэта расказаў расейскі апазіцыянер і праваабаронца Марк Фейгін у каментарыі для ТСН.

«Крэмль увесь час спрабуюць прымусіць Лукашэнку выкарыстоўваць Узброеныя сілы Беларусі ў вайне. А Лукашэнка гэтага баіцца. А як існаваць яму ва ўмовах фактычнай акупацыі? Бо Беларусь фактычна знаходзіцца пад акупацыяй Расеі», – сказаў Фейгін.

Як зазначыў расейскі апазіцыянер, самаабвешчаны кіраўнік разумее, што ў выпадку актывізацыі ягонай ролі ў вайне з Украінай, тэрыторыя Беларусі таксама стане аб'ектам гэтай вайны.

«Гэта значыць, Беларусь будзе абстрэльвацца. Гэта ўжо відавочна. Туды прыляцяць і “Хаймарысы”, і іншая зброя. А рызыкі там зусім іншыя. Як бы яму (Лукашэнку, – рэд.) самому не загінуць. Ён таксама баіцца, і ягоны страх цалкам абгрунтаваны», – мяркуе Фейгін.

Паводле ягоных словаў, беларускі дыктатар разумее, што можа стаць ахвярай гэтай вайны. Больш за тое, Лукашэнка не ўпэўнены ў сваім войску: ні ў яго лаяльнасці, ні ў яго эфектыўнасці.

«Бок, які наступае, страчвае ўтрая больш, чым бок, які абараняецца. Лукашэнка ўсё гэта разумее. У яго там ёсць выведка, яны яму ўсё намалявалі. А як ухіліцца ад гэтага? Ніяк. Вызначае ўсё Масква», – перакананы Фейгін.

Апошнія навіны