BE RU EN

Відэафакт: Лукашысты вязуць нелегалаў на машынах да польскай мяжы

  • 24.11.2022, 12:48

Польскія памежнікі злавілі зламыснікаў «на гарачым».

Польскія памежнікі 24 лістапада апублікавалі ў сваіх сацыяльных сетках відэа, на якім нелегальныя мігранты з тэрыторыі Беларусі пад'язджаюць да агароджы на мяжы.

У памежнай службе Польшчы абвінавацілі ў дапамозе мігрантам беларускіх памежнікаў.

«Беларускія службы ўвесь час дастаўляюць зламыснікаў да мяжы з Польшчай. Дзякуючы веданню мясцовасці, беларускія салдаты хутка накіроўваюць зламыснікаў да месцаў, дзе яны могуць паспрабаваць перасячы мяжу», - заявілі там.

Відэа, хутчэй за ўсё, здымалі ўночы. Спачатку на апублікаваных кадрах бачна сілуэты аўтамабіля, а затым групу людзей — усе каля агароджы, падобнай да ўстаноўленай Польшчай на мяжы з Беларуссю.

Апошнія навіны