BE RU EN

Макей, Хрэнін і Вальфовіч паляцелі ў Ерэван транспартным самалётам

  • 22.11.2022, 18:54

Фотафакт.

Лукашыстаў Уладзіміра Макея, Віктара Хрэніна і Аляксандра Вальфовіча адправілі ў Ерэван транспартным самалётам Іл-76МД. Фатаграфіі незвычайнага грузу апублікавала БелТА.

Чаму лукашысцкія вярхі паляцелі на нараду АДКБ не на прадстаўніцкіх самалётах або пасажырскім рэйсам, не паведамляецца.

«Умовы палёту былі даволі спартанскімі нават для высокіх службовых асобаў, але атмасфера выключна працоўная», — пракаментавалі ў БелТА гэты палёт.

У Арменіі менскія чыноўнікі будуць удзельнічаць у супольным пасяджэнні Рады міністраў замежных справаў, Рады міністраў абароны, Камітэта сакратароў радаў бяспекі АДКБ і сесіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ.

23 лістапада Ерэван наведае і Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны