BE RU EN

Украінскі генерал: Паўторны наступ на Кіеў магчымы

  • 7.10.2022, 20:37

Але для яго расейцам патрэбна 2-3 месяцы.

Начальнік Аб'яднаных сіл Украіны, генерал-лейтэнант Сяргей Наеў уважае за магчымы паўторны наступ расейскіх войскаў на Кіеў, аднак для фармавання такіх сіл акупантам спатрэбілася б 2-3 месяцы, паведамляе «Украінская праўда».

«Ён магчымы. Для гэтага трэба стварыць такія сілы. На гэта спатрэбіцца пэўны прамежак часу.

Каб стварыць адпаведныя сілы, і мы гэта адчулі, неабходна 2-3 месяцы», - заявіў Наеў.

У той жа час Наеў адзначыў, што Кіеў цяпер абаронены лепш, чым быў перад пачаткам паўнамаштабнага ўварвання 24 лютага.

Ён таксама выказаў меркаванне, што Беларусь можа ўступіць у вайну ва Украіне, "калі атрымае адпаведны загад ад РФ".

«Калі будуць змены сітуацыі ў ворага, мы зменім адпаведна і свой склад сіл», - запэўніў Наеў.

Апошнія навіны