BE RU EN

Алесь Бяляцкі ўжо ведае, што ён нобэлеўскі лаўрэат

  • 7.10.2022, 19:14

Вестка аб гэтым дайшла да яго на «Валадарцы».

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўжо ведае, што ён нобэлеўскі лаўрэат. Вестка пра гэта дайшла да яго ў СІЗА-1 на Валадарскага, дзе ён знаходзіцца ўжо амаль 15 месяцаў, піша «Вясна».

Нобэлеўскі камітэт сёння абвясціў у Осла лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год. Імі сталі беларус Алесь Бяляцкі і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расеі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны.

Апошнія навіны