BE RU EN

З сайтаў райспажыўтаварыства зніклі кошты гародніны і садавіны, якая закупляецца ў насельніцтва

  • 7.10.2022, 20:49

Жыхарам прапануюць здаць прадукцыю паводле дамоўных коштаў.

Учора Лукашэнка правёў «нараду з эканамічным сектарам». Па выніку, з 6 кастрычніка кошты ў Беларусі падвышаць забаранілі. «За выключэннем індывідуальных пастаноў міністра ці старшыні аблвыканкама. За парушэнне - затрыманні і крымінальныя справы. Адказнасць па ўсёй вертыкалі».

Раніцай 7 кастрычніка ні на адным з сайтаў райспажыўтаварыства — Лунінецкага, Пінскага і Столінскага — не было расцэнак на закупку гародніны ў насельніцтва. Пазначана, што «кошт дамоўны і можа мяняцца з улікам кан'юнктуры рынку», піша «Медыя-Палессе».

Да гэтага закупачныя цэны, напрыклад у Столінскім райспажыўтаварыстве, абнаўляліся двойчы — раніцай і ўдзень. Цяпер на гэтым месцы пуста.

Як вы думаеце, чаму паспрыяе такая пастанова «ўрада»?

Апошнія навіны