BE RU EN

Таццяна Севярынец: Спадзяюся, што гэтая Нобелеўская прэмія міру дасць штуршок

  • 7.10.2022, 15:11

Трэба больш намаганняў для вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.

Віцебская актывістка, маці палітвязня Паўла Севярынца Таццяна Севярынец пракаментавала для Charter97.org уручэнне беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру:

- Зразумела, што афіцыйныя ўлады будуць зноў шчэрыць зубы. Але для нас, для тых, хто сядзіць у турмах і іх родных, гэта не тое каб вялікая надзея, чаканні і гэтак далей. Я спадзяюся, што гэтая Нобелеўская прэмія дасць штуршок у першую чаргу еўрапейцам. Каб яны надалі больш увагі нашым палітвязням, зразумелі, што ў турмах сядзяць тысячы людзей, і каб у гэтым накірунку было прыкладзена больш намаганняў, чым цяпер.

Апошнія навіны