BE RU EN

СМІ: Унука Алы Пугачовай забралі на вайну з Украінай

  • 7.10.2022, 14:19

Мікіту Прэснякова «мабілізавалі» проста падчас рэпетыцыі ў тэатры.

Унука расейскай спявачкі Алы Пугачовай, якая нядаўна з дзецьмі пакінула Расею, Мікіту Прэснякова мабілізавалі.

Як паведамляюць расейскія СМІ, унука Пугачовай забралі падчас рэпетыцыі ў тэатры. Зрэшты, у Маскоўскім Губернскім тэатры гэтую інфармацыю зняпраўдзілі, маўляў, апошні раз Прэснякоў выходзіў на сцэну іхняга тэатра ў мюзікле 22 верасня. Ён быў задзейнічаны толькі ў адным спектаклі, і ў штаце тэатра не лічыўся.

У самога Прэснякова каментаваць гэтую навіну адмовіліся.

Адзначым, што Мікіта Прэснякоў - сын Крысціны Арбакайтэ - дачкі Алы Пугачовай, і спевака Уладзіміра Прэснякова. Цяпер хлопцу 31 год, таму ён падпадае пад мабілізацыю ў Расеі. Аднак, як пішуць расейскія СМІ, у войску Мікіта Прэснякоў не служыў.

Апошнія навіны