BE RU EN

Крэмль атрымаў удар у спіну: Турцыя знайшла для Еўропы дадатковую крыніцу газу

  • 7.10.2022, 12:41

Прынятая пастанова падвоіць магутнасць Транс-Анаталійскага газаправода TANAP.

На восьмым месяцы поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну пастаўкі газу па Транс-Анаталійьскім газаправодзе TANAP, які злучае Азербайджан і заходнюю мяжу Турцыі, вырастуць удвая.

Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі Фаціх Дзьёнмез, паведамляе Hürriyet.

З Турцыі газ будзе накіроўвацца ў Еўропу.

Прынятая пастанова падвоіць магутнасць TANAP. Мы павялічым магутнасць з 16 мільярдаў кубічных метраў да 32 млрд кубічных метраў», - сказаў турэцкі міністр.

Ён таксама адзначыў, што Турцыя зможа скарыстацца часткай дадатковых аб'ёмаў газу, які прапампоўваецца.

TANAP праходзіць па тэрыторыі Азербайджана, Грузіі і Турцыі, дзе злучаецца з трансадрыятычным трубаправодам (ТАР). Па ім газ будзе пастаўляцца ў Грэцыю, Албанію, Італію.

Згодна з дамоўленасцямі з ЕЗ, Азербайджан да 2027 года плануе падвоіць экспарт газу ў Еўропу.

Для гэтага праводзіліся кансультацыі аб пашырэнні Транс-Анаталійскага трубаправода (TANAP) да 32 млрд кубаметраў газу на год і Транс-Адрыятычнага трубаправода (TAP) да 20 млрд кубаметраў газу на год.

Апошнія навіны