BE RU EN

У рэспубліцы Алтай не мабілізавалі ніводнага чалавека

  • 7.10.2022, 11:11

Рэгіён узбунтаваўся супраць Крамля?

У рэспубліцы Алтай (РФ) не мабілізавалі ніводнага чалавека, заявіў у сваім тэлеграм-канале сэнатар ад рэгіёна Уладзімір Палятаеў.

«Са слоў вайсковага камісара, на гэтага момант з Рэспублікі Алтай у рамках частковай мабілізацыі не набраны ніводзін чалавек. Ваенкаматамі вядзецца праца актуалізацыі звестак аб грамадзянах, накіроўваюцца позвы», - напісаў Палятаеў.

Прэс-сакратар кіраўніка рэгіёну Міхаіл Максімаў пацвердзіў выданню «Толк», што ў рэспубліцы не мабілізаваны ніводзін жыхар. «Інфармацыю аб квоце для рэгіёнаў не каментуем. Цяпер аб наяўнасці прэтэнзій да працы вайсковых камісарыятаў не вядома», - заявіў Максімаў.

«Які план нам прыйшоў, мы яго і выконваем. План ёсць, але не на гэты час», - дадаў вайсковы камісар рэгіёну Алег Дзенісенка.

Апошнія навіны