BE RU EN

The Washington Post: У Расеі ўжо знайшлі замену Пуціну

  • 7.10.2022, 7:39

Ён можа дэманстраваць змену пакаленняў у расейскай уладзе.

7 кастрычніка Уладзімір Пуцін будзе святкаваць 70-гадовы юбілей, а ягонае атачэнне ўжо задумалася над кандыдатурай будучага пераемніка прэзідэнта РФ.

Пуцін ушчыльную наблізіўся да ўзросту, які расейская прапаганда прывыкла называць «старасцю» (як у выпадку з Джо Байдэнам – рэд.) і шукаць першыя прыкметы дэменцыі. Аднак пасля паразы ў вайне супраць Украіны і эканамічнага знішчэння Расеі, магчыма, гэты сцэнар будзе для дзейнага гаспадара Крамля самым прымальным.

The Washington Post піша, што ў РФ ужо знайшлі замену Пуціну. Новым расейскім кіраўніком можа стаць міністр сельскай гаспадаркі, сын сакратара Рады бяспекі Мікалая Патрушава Дзмітрый Патрушаў.

У кастрычніку чыноўніку споўніцца 45 гадоў і ён можа дэманстраваць змену пакаленняў у расейскай уладзе.

«Ён можа стаць прэм'ер-міністрам у адзін дзень, а на наступны дзень стане прэзідэнтам», – сказала крыніца WP, блізкая да бацькі кіраўніка Мінсельгаса.

Перавагі Патрушава не толькі ва ўзросце, але і ў валоданні некалькімі мовамі і ў тым, што ён не ўдзельнічаў у вайне. Навальны, якому таксама прадказваюць месца прэзідэнта РФ, наўрад ці стане прэзідэнтам РФ. Рэч у тым, што ён – «вораг элітаў», а Патрушаў даўно працуе ў «сістэме» і можа знайсці падтрымку Рады федэрацыі і Дзярждумы.

Іншымі магчымымі прэтэндэнтамі на пазіцыю Пуціна WP называе прэм'ера Міхаіла Мішусціна, мэра Масквы Сяргея Сабяніна, намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрыя Козака, былога ахоўніка прэзідэнта, кіраўніка Тульскай вобласці Аляксея Дзюміна, а таксама Мікалая Патрушава.

Рамзана Кадырава і Яўгена Прыгожына, якія нядаўна праявілі нябачаную медыйную актыўнасць, наўрад ці варта ўспрымаць сур'ёзна. У СМІ мяркуюць, што мэта іх барацьбы – грошы і прэстыж, а не рэальная ўлада ў краіне.

Апошнія навіны