BE RU EN

Экспэрт: УСУ возьмуць Херсон у «кляшчы»

  • 6.10.2022, 19:54

Расею чакае маштабная параза на правым беразе Херсоншчыны.

Пра гэта «24 каналу» расказаў ваенны экспэрт Павел Нарожны. Паводле ягоных слоў, у расейскіх акупантаў адбыўся каскадны абвал фронту на Берыслаўскім кірунку. Вядома, супраціў ёсць, але ён дастаткова слабы.

На думку Нарожнага, вызваленне Херсона можна арганізаваць яшчэ да Новага года. Яго прагноз - сярэдзіна ці канец лістапада. Відавочна, што ў акупантаў нядосыць добра адладжаная пастаўка пасля рэгулярных удараў HIMARS, з-за чаго яны не заўсёды могуць сур'ёзна супраціўляцца.

«Групоўка акупантаў у Херсоне асуджаная. У іх з забеспячэннем усё дрэнна. Пасля таго, як мы возьмем Берыслаў, думаю, будуць так званыя «кляшчы» вакол Херсона. Мы абяскровім гэтую групоўку і вызвалім горад», - мяркуе Нарожны.

Пасля вызвалення Херсона УСУ, магчыма, змогуць дасягаць амерыканскімі HIMARS да тэрыторыі паблізу Крымскага пярэсмыка. Гэта будзе яшчэ больш разбураць лагістыку расейскіх акупантаў.

Апошнія навіны