BE RU EN

Ва Украіне ў палон трапіў беларус, які ваяваў у складзе ПВК

  • 6.10.2022, 18:55

Яму пагражае да дзясяці гадоў пазбаўлення волі.

Ва Украіне затрыманы беларус, які ваяваў на баку расейцаў у складзе ПВК «Рэдут». Яму пагражае да дзясяці гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула аб удзеле ў ваенных дзеяннях у якасці найміта. Аб гэтым паведаміла Генпракуратура Украіны.

Грамадзянін Беларусі 22-х гадоў падпісаў кантракт з прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут» і ваяваў у складзе падраздзялення «Ветэран» кулямётчыкам.

- Абяцалі яму плаціць 3600 даляраў штомесяц, а за інваліднасць - 100% надбаўка, - распавялі ў Генпракуратуры.

Там заяўляюць, што ва Украіну на вайну беларус прыехаў у ліпені, удзельнічаў у баявых дзеяннях на Харкаўшчыне, Данеччыне, у тым ліку ў Ізюме і Краснаполлі. Яго ўзялі ў палон вайскоўцы УСУ ў Ліманскім раёне Данецкай вобласці.

Як адзначаюць у Генпракуратуры, гэта першы выпадак, калі беларусу выстаўляецца падазрэнне паводле артыкула аб удзеле ў ваенных дзеяннях у якасці найміта на тэрыторыі Украіны (ч.4 арт.447 КК Украіны). Максімальны тэрмін пакарання па ім - да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны