BE RU EN

УСУ прасоўваюцца на Харкаўскім і Херсонскім накірунках: абноўленая мапа вайны

  • 6.10.2022, 16:27

Украінскія абаронцы рушылі далей у кірунку Луганскай вобласці.

Украінскія вайскоўцы працягваюць прасоўванне на Харкаўскім і Херсонскім кірунках. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі мапы Deepstatemap.

Так, паводле звестак мапы, украінскія абаронцы цалкам дэакупавалі Бароўскую грамаду Харкаўскай вобласці. Такім чынам, УСУ рушылі далей у кірунку Сватава (Луганская вобласць).

Акрамя таго, украінскія байцы ўвайшлі ў сяло Дудчаны ў Херсонскай вобласці.

Апошнія навіны