BE RU EN

Таролаг заявіла, што адраджэнне Беларусі ўжо блізка

  • 6.10.2022, 16:13

Нечаканы прагноз для Лукашэнкі.

Містык Марыя Ланг заявіла, што адраджэнне Беларусі ўжо блізка - у гэтай краіне ўсё паўстане нібыта з попелу.

Таролаг, містык, аюрведычны тэрапеўт і лекарка Марыя Ланг дала інтэрв'ю YouTube-каналу PeopleLife, у якім расказала пра тое, што чакае Беларусь у агляднай будучыні. Са слоў экспэрткі, у гэтай краіне апазіцыя возьме разгон практычна з нуля. «Здавалася б, што нічога няма ў самой краіне, што ўсё ўжо задушана, і раптам аднекуль гэтая моц прарвецца. Зноў пачнуцца хваляванні», - прадказала Марыя Ланг.

Затым эзатэрык дадала, што карты выразна паказалі: самы найлепшы шлях для Лукашэнкі - гэта перадаць уладу апазіцыі. У такім выпадку ён захавае сваё жыццё і, магчыма, нават не трапіць у турму. Але калі беларускі дыктатар пачне супраціўляцца, яго проста могуць утапіць недзе на балотах, як і іншых сілавікоў.

«Адраджэнне Беларусі блізка. Усё, што здавалася зніклым, усе планы, праекты, перспектывы, страчаныя сувязі - усё гэта будзе вернутае. Усё знойдзецца. Знойдуцца новыя ідэі, сэнсы, шляхі, выхады і нават вялікі прыток сродкаў на аднаўленне і рэканструкцыю самой дзяржавы. Будуць вернутыя пазыкі. Магчыма, Расея наўпрост будзе вяртаць нейкія запазычанасці. Вельмі шмат людзей выйдуць з турмы, у краіну вернуцца беларусы, якія вымушана выехалі, але ўсё ж не лічаць сябе эмігрантамі і хочуць жыць на радзіме. Вось такія людзі сапраўды вернуцца», - прадказала таролаг.

Апошнія навіны