BE RU EN

Больш за 230 мігрантаў спрабавалі патрапіць з Беларусі ў Польшчу і Літву

  • 6.10.2022, 15:34

Польскія памежнікі затрымалі двух праваднікоў.

5 кастрычніка беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці 116 чалавек. З іх 34 чалавекі спрабавалі трапіць у Польшчу праз падкоп пад плотам, паведамляе Памежная ахова Польшчы. Таксама польскія памежнікі затрымалі двух праваднікоў.

Літоўскія памежнікі паведамляюць пра 122 мігранты, якія спрабавалі незаконна перасячы мяжу з боку Беларусі.

Апошнія навіны