BE RU EN

У Расеі значна вырас попыт на антыдэпрэсанты

  • 6.10.2022, 11:57

Навіны з фронту і мабілізацыя не паляпшаюць настрой.

Са звестак аналітыкаў DSM Group, аб'ём продажаў антыдэпрэсантаў у расейскіх аптэках у перыяд з 19 да 25 верасня 2022 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года павялічыўся ў 2,2 разы ў грашовым вылічэнні (да 213,8 млн рублёў) і на 80 адсоткаў у натуральным вылічэнні (да 289,2 тысяч упаковак), паведамляе "Нямецкая хваля".

Як заявіла ТАСС дырэктар Асацыяцыі незалежных аптэк, кіраўнік Альянсу фармацэўтычных асацыяцый Вікторыя Прэснякова, з канца лютага попыт на антыдэпрэсанты, снатворныя і заспакойлівыя сродкі ў Расеі быў значна вышэйшы, чым у папярэднія гады.

Апошнія навіны