BE RU EN

Рэжым Лукашэнкі забірае менскі Чырвоны касцёл у вернікаў

  • 6.10.2022, 11:18

Уночы 26 верасня ў касцёле здарыўся загадкавы пажар.

Улады скасоўваюць дамову неадкладнага карыстання Чырвоным касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне ўжо атрымалі касцельныя ўлады. Ад парафіі патрабуюць забраць маёмасць з храма цягам некалькіх дзён. Гэтую інфармацыю пацвярджаюць адразу некалькі крыніц «Хрысціянскай Візіі».

Касцёл святога Сымона і святой Алены ў Менску, больш вядомы ў народзе як Чырвоны касцёл. Храм знаходзіцца на пл. Незалежнасці, побач з Домам урада і з'яўляецца адным з сімвалаў сталіцы Беларусі. Будынак касцёла, пабудаваны ў 1910 годзе на сродкі мецэната Эдварда Вайніловіча, пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці не быў перададзены абшчыне, але знаходзіўся ў яе бязвыплатным карыстанні. У 2013 г. храм быў замацаваны на праве гаспадарчай уласнасці за КУП «Мінская спадчына». Менавіта гэтая арганізацыя паведаміла днямі абшчыне вернікаў аб скасаванні дамовы карыстання.

Уночы 26 верасня ў храме адбыўся загадкавы пажар, пасля якога храм закрылі.

Апошнія навіны