BE RU EN

Беларус вёз грошы ў банк, але па дарозе наважыў падзарабіць

  • 5.10.2022, 21:38

У выніку крама пазбавілася 15 тысяч рублёў.

Паводле інфармацыі следства, з канца ліпеня да жніўня 2022 года 30-гадовы жыхар Бабруйска, працуючы экспедытарам у інтэрнэт-краме, некалькі разоў прысвоіў грошы, якія павінен быў адвезці на інкасацыю.

Хлопец не раз даставаў з канвертаў грошы, пакуль вёз іх з філіялаў крамы ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях у банк. Грошы ён прагульваў у інтэрнэт-казіно. Растлумачыў, што разлічваў здабыць вялікую суму, каб не толькі вярнуць "узятае ў пазыку", але і зарабіць самому. У выніку крама пазбавілася 15 тысяч рублёў. А гулец нічога не зарабіў.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу — за прысваенне альбо растрату маёмасці даручанай асобай у вялікай суме.

Апошнія навіны