BE RU EN

Пад Магілёвам заўважылі незвычайнага павука, падобнага да асы

  • 5.10.2022, 21:00

Ён балюча кусаецца.

У Магілёўскім раёне знайшлі павука з незвычайнай афарбоўкай — у жоўта-чорную палоску, праз якую ён падобны да асы. Яго так і называюць — павук-аса, ці, па-навуковаму, аргіёпа Бруніха, піша zerkalo.io.

Аргіёпа Бруніха - паўднёвы від, аднак апошнім часам актыўна асвойвае паўночныя шыроты дзякуючы пацяпленню клімату і сваёй здольнасці рассяляцца пры дапамозе павуцінак з узыходзячымі струменямі паветра. Пасля выхаду з кокана ў канцы лета маладыя павучкі ткуць павуцінне, тут жа распускаюць яго, як лятучага змяя, і такім чынам ляцяць асвойваць новыя тэрыторыі.

У Беларусі павука-асу ўпершыню знайшлі ў 2001 годзе ў Белавежскай пушчы.

Укус павука даволі балючы - параўнаем з пчаліным або асіным, але ў большасці выпадкаў для чалавека яд не небяспечны. Акрамя таго, аргіёпы не агрэсіўныя і ніколі не нападуць на чалавека першымі, а паспрабуе ад яго схавацца. Укус можна справакаваць, калі дакрануцца да павуціння ці самога павука.

У адрозненне ад многіх іншых інвазіўных відаў, павук-аса прыносіць карысць, бо знішчае шмат шкодных кузурак.

Апошнія навіны