У карэльскім сяле не змаглі нікога мабілізаваць, бо ўсе сышлі ў лясы
- 5.10.2022, 20:03
Адміністрацыя расейскай вёскі звязвае гэты казус з сезонам збору журавін.
Позвы спрабавалі ўручыць у вёсцы Шэлтазера Прыанежскага раёна РФ. Каб нікога не ўпусціць, адміністрацыя вёскі нават абтэлефанавала дамы навабранцаў і паспрабавала звязацца з імі ў сацсетках, аднак ніхто не прыйшоў — высветлілася, што мужчыны замест гэтага адправіліся ў лясы, паведамляе пракрамлёўскі Telegram-канал BAZA.
Адміністрацыя вёскі Шэлтазера звязвае гэты казус з сезонам збору журавін.
Карэльскія актывісты адзначаюць, што дакладна таксама «па журавіны» сышла частка навабранцаў з сяла Рыбрэка, там удалося мабілізаваць толькі некалькі чалавек.
Шэлтазёра і Рыбрэка - вёскі, у якіх жывуць у асноўным вепсы, малалікі фіна-вугорскі народ. Вепсаў вельмі мала, іх агульная колькасць не перавышае 6 500 чалавек.