BE RU EN

Расейцы нясуць вялізныя страты на Херсонскім кірунку

  • 5.10.2022, 19:38

Сотні параненых акупантаў.

Расейскія вайскоўцы нясуць страты на Херсонскім кірунку, а параненых і пашкоджаную тэхніку спрабуюць эвакуаваць да найбліжэйшых пераправаў праз раку Дняпро.

Паводле інфармацыі Генеральнага штаба УСУ, толькі ў населены пункт Вясёлае, каля Кахоўскай ГЭС, супраціўнік перамясціў да 150 параненых вайскоўцаў.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Генштаба за 5 кастрычніка.

«У выніку паспяховых дзеянняў Сіл абароны на Херсонскім кірунку, падраздзяленні супраціўніка панеслі страты і спрабуюць эвакуаваць параненых і тэхніку на найбліжэйшыя пераправы праз раку Дняпро. У населены пункт Вясёлае, каля Кахоўскай ГЭС, вораг перамясціў да 150 параненых вайскоўцаў і блізу 50 адзінак пашкоджанай вайсковай тэхнікі», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, на часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці, праз вялікую колькасці параненых і перагрузкі мясцовых лячэбных устаноў супраціўнік абсталяваў і выкарыстоўвае школу як вайсковы шпіталь. Паводле папярэдняй інфармацыі, там знаходзіцца да 200 параненых акупантаў.

Апошнія навіны