BE RU EN

Вайсковы экспэрт назваў умову, пры якой УСУ могуць нанесці ўдар па тэрыторыі Беларусі

  • 5.10.2022, 15:11

Паўтарэння лютаўскай сітуацыі не будзе.

Украіна можа нанесці ўдар па расейскіх войсках на тэрыторыі Беларусі, калі яны будуць выступаць да дзяржаўнай мяжы.

Аб гэтым заявіў палкоўнік запасу, вайсковы экспэрт Алег Жданаў у эфіры праекта Freeдом.

«Мы будзем наносіць удары па войсках, якія будуць рухацца да нашай дзяржаўнай мяжы. На подступах да мяжы мы будзем наносіць удары па войсках. Так, яны будуць на беларускай тэрыторыі, але беларускай тэрыторыі як такой - няма», - падкрэсліў Жданаў.

Са слоў экспэрта, паўтарэння лютаўскай сітуацыі не будзе. Прынамсі, акупацыйныя войскі не змогуць уклініцца ва Украіну з гэтага накірунку, а баі будуць ля памежнага слупа.

Апошнія навіны