BE RU EN

Беларуска - пра магчымую мабілізацыю: Гэта будзе не так, як гавораць па жоўце ТВ

  • 5.10.2022, 12:19

У Беларусі актыўна абмяркоўваюць мабілізацыю, якая магчымая следам за расейскай у падтрымку агрэсара.

Лунінчанка расказала ў «Медыя-Палессе», што думаюць пра дапушчальную прымусовую адпраўку на кровапралітную вайну ва Украіне.

Ірына, эканамістка, 25 гадоў, ураджэнка Лунінца:

- Я катэгарычна супраць мабілізацыі. Для таго, каб разумець, чым гэта абернецца, не трэба быць вялікім палітыкам. Я супраць выкарыстання людзей у якасці гарматнага мяса.

Гэта будзе не так, як кажуць па жоўце ТВ: абарона, дапамога… Гэта напад, умяшанне, нічога добрага гэта не пацягне! Гэта яшчэ адзін крок, каб уцягнуць у вайну жыхароў Беларусі, якія гэтага не выбіралі, якія супраць вайны. І тыя, хто думаюць, што гэта спецаперацыя, думаю, апамятаюцца, але будзе ўжо позна.

Апошнія навіны