BE RU EN

Брат Барыса Майсеева хоча адсудзіць усю ягоную маёмасць

  • 5.10.2022, 11:54

Сваяк падае пазоў супраць канцэртнага дырэктара артыста.

Расейскі артыст Барыс Майсееў усю сваю спадчыну завяшчаў канцэртнаму дырэктару Сяргею Гароху, а свайго роднага брата пакінуў без капейкі. Але Маркс Таўкач не гатовы з гэтым змірыцца, піша УНІАН.

Таўкач у каментары расСМІ заявіў, што будзе падаваць у суд на Гароха, каб атрымаць сваю дзель спадчыны, нягледзячы на тастамент нябожчыка брата.

«У смерці вінаваты Гарох. Ён ужо захапіў кватэру ў Маскве Барыса, вывез усю яго маёмасць. Ён быў зацікаўлены ў хутчэйшай смерці Барыса... Ён вывез усе карціны, усё багацце і маёмасць, брыльянты ён вывез... Я адзіны ягоны родны, ніякіх дзяцей і пляменнікаў у яго няма... Я наймаю адвакатаў і мы будзем адкрываць гэтую справу і будзем звяртацца па ўсіх пытаннях», - сказаў Маркс Талкач.

Ён дадаў, што Сяргей Гарох ізаляваў Майсеева ад яго. Са слоў брата нябожчыка, паўтара года ён не мог нават стэлефанавацца з артыстам, бо канцэртны дырэктар забраў у яго тэлефон.

Смерць Барыса Майсеева

Барыс Майсееў памёр на 69 годзе жыцця 27 верасня 2022 года. Паведамляецца, што ў яго спынілася сэрца.

Вядома, што ў сваім тастаменце Майсееў перапісаў маёмасць на канцэртнага дырэктара Сяргея Гароха. Пазней у СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што смерць артыста магла быць гвалтоўнай.

Апошнія навіны