BE RU EN

Стала вядома, чаму войскі РФ імкліва зазнаюць паразы ў Херсонскай вобласці

  • 5.10.2022, 11:46

Версія аналітыкаў амерыканскага Інстытута вывучэння вайны.

Расея імкліва страчвае пазіцыі на поўначы Херсонскай вобласці праз кепскае размяшчэнне сіл.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Са звестак аналітыкаў, элементы 126-й брыгады берагавой абароны Чарнаморскага флоту дзейнічалі ў гэтым раёне без ратацыі з сакавіка.

Як зазначаюць экспэрты, лінія фронту настолькі тонкая, што некаторыя населеныя пункты на гэтым адцінку абараняюць 15 чалавек. Пры гэтым для абароны 20-кіламетровай лініі фронту патрабуецца 500 чалавек з разліку прыкладна 20 метраў на чалавека.

Неўкамплектаванасць батальёнаў у Херсонскай вобласці складае адзін жаўнер на 60 метраў лініі фронту.

"Нараўне з эфектыўнымі ўкраінскімі наступальнымі аперацыямі, гэта часткова тлумачыць імклівы тэмп краху Расеі на гэтым адцінку", – пішуць аналітыкі.

Нагадаем, што УСУ пацвердзілі вызваленне васьмі населеных пунктаў на поўдні, але іх больш.

Апошнія навіны