BE RU EN

У Падмаскоўі падпалілі вайсковую частку

  • 5.10.2022, 11:34

Невядомы кінуў чатыры «кактэйлі Молатава».

У Падмаскоўі невядомы спрабаваў падпаліць будынак на тэрыторыі вайсковай часці. Ён кінуў чатыры «кактэйлі Молатава».

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.

Падпальшчык абраў мэтай нежылы барак на тэрыторыі вайсковай часці ў вёсцы Зюзіна Раменскага раёна. Уначы ён падышоў да яго і кінуў у акно барака чатыры бутэлькі з лёгкай на загаранне вадкасцю. Дзве з іх разбіліся і загарэліся, пашкодзіўшы ашалёўку будынка. Іншыя дзве нават не разбіліся (пазней іх знайшлі супрацоўнікі паліцыі).

Падпальшчыку ўдалося ўцячы, яго зараз шукаюць.

Апошнія навіны