BE RU EN

Лунінчанін пра магчымую мабілізацыю: Лепш тэрмін, чым чорны мяшок

  • 5.10.2022, 17:10

Беларусы адмаўляюцца быць «гарматным мясам».

У Беларусі актыўна абмяркоўваюць мабілізацыю, якая магчымая ўслед за расейскай у падтрымку агрэсара. Лунінчанін расказаў «Медыя-Палессе», што думаюць пра дапушчальную прымусовую адпраўку на кровапралітную вайну ва Украіне.

Іван, 34 гады, мэнэджар, Лунінец:

– На чыім баку праўда? Праўда на баку таго, хто абараняе свае землі. Гэта зразумела. Ісціна. Амбіцыі нечыя? Я асабіста не ў захапленні, што мы былі ўблытаныя ў пастановы нечых амбіцый. Незразумелым таварышам, які сам сябе прызначыў, сам сябе ўважае за прэзідэнта. Людзі гэтага не падтрымліваюць. Людзі баяцца, што будуць ублытаныя ў гэта на роўным месцы. Як гэта скончыцца? Сёння відаць, за кім ініцыятыва. І зразумела, што нічога добрага для Расеі не будзе. Улазіць у гэтую ср…у нам? Я асабіста не маю намеру. Як на мяне, лепш тэрмін, чым чорны мяшок.

Што там могуць зрабіць простыя людзі, якія ніякага дачынення да ваеннай справы не маюць?! Выступаць у якасці мяса? Так сабе перспектыва. І самае галоўнае – сэнсу ў гэтым ніякага няма. Тут расейская прафесійная армія абаср...лася. Таму што ваюе практычна супраць усяго свету. Як Гітлер у Другую сусветную.

Нічым добрым мабілізацыя беларусаў не скончыцца. Цяпер заганяць на вайну звычайных людзей, якія ўчора сядзелі за кампутарам, працавалі кельняй ці абаранак круцілі?! І гэта супраць УСУ, якія за 8 гадоў так наблатыкаліся пры дапамозе NATO! Яны расквасяць каго заўгодна. Сэнсу не бачу. Сэнсу – самае галоўнае, няма!

Апошнія навіны