BE RU EN

Затрыманы галоўны інжынер «Мілкавіты»

  • 5.10.2022, 10:40

Супраць Аляксандра Стругальскага распачалі крымінальную справу.

За «фінансаванне экстрэмісцкіх арганізацый» затрымалі галоўнага інжынера «Мілкавіты» Аляксандра Стругальскага, піша zerkalo.io.

Яму таксама ставяць у віну падпіску на «экстрэмісцкія рэсурсы» і спробу «зрыву рэферэндуму» 2022 года на выбарчых участках у Гомелі.

Матэрыялы перададзеныя ва УСК Гомельскай вобласці для пачатку крымінальнай справы паводле арт. 361-2 («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання») КК Беларусі. Паводле гэтага артыкула максімальнае пакаранне прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення свабоды.

Апошнія навіны